Top.Mail.Ru

У Магілёве моладзь Беларусі і Расіі будзе гаварыць пра Саюзную дзяржаву

Аўтар:

Фестываль «Моладзь — за Саюзную дзяржаву», які пройдзе ў Магілёве з 7 па 11 кастрычніка, збярэ больш за 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі. Гэта мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве дэпутатаў Парламенцкага сходу штогод, пачынаючы з 2006 года. Магілёў становіцца яго пляцоўкай ў другі раз.


Сёлета ў рамках фестывалю запланаваны маладзёжны форум «Памяць. Выбар. Адказнасць», у якім прымуць удзел студэнты, маладыя выкладчыкі гісторыі і грамадскіх дысцыплін ВНУ і школ, магістранты і аспіранты. У цэнтры іх увагі — актуальныя пытанні гісторыі і сучаснай павесткі дня. У рамках форуму, які адбудзецца 8 кастрычніка, будуць працаваць тры секцыі «Аксіялогія Перамогі: каштоўнасны код пакалення пераможцаў і яго трансляцыя ў XXI стагоддзі», «Пытанні гісторыі: успрыманне мінулага як рэсурс для стратэгіі сучаснасці і памкненняў у будучыню» і «Суверэннае развіццё ў эпоху гібрыдных выклікаў: кансалідацыя сэнсаў». У гэты ж дзень удзельнікі форуму падтрымаюць маладзёжную патрыятычную акцыю «Свечка памяці» і ўскладуць кветкі на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Кульмінацыяй дня стане ўрачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю «Моладзь — за Саюзную дзяржаву». 

9 кастрычніка ў Магілёўскім абласным метадалагічным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы адбудуцца конкурсы ўдзельнікаў паўфіналаў міжнародных конкурсаў выканаўцаў маладзёжнай песні, харэаграфічных калектываў. Па словах старшыні журы вакальнай творчасці Ірыны Дарафеевай, галоўнае у конкурсе не толькі песні аб Радзіме, але і тое, каб гучала душа. Важна захаваць у маладым пакаленні любоў да свайго мастацтва, народа, краіны. 

Праграма фестывалю ўключае ў сябе ўрачыстыя канцэрты адкрыцця і закрыцця з удзелам папулярных артыстаў з Беларусі і Расіі, майстар-класы, творчыя лабараторыі, экскурсіі па гістарычных мясцінах, разнастайныя забаўляльныя праграмы. Закрыццё фестывалю «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» адбудзецца ў Шклове падчас абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі». 

Нэлі ЗІГУЛЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю