Top.Mail.Ru
139

У Магілёве арганізаваны «мазгавы штурм» для ўдзельнікаў «Вялікай маладзёжнай гульні»

Абласны этап рэспубліканскай гульні праходзіць на базе Магілёўскага электратэхнічнага каледжа. Мерапрыемства сабрала больш за 120 прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў — пераможцаў і прызёраў раённых адборачных этапаў.



— Аб’яднаныя ў каманды па шэсць чалавек, яны павінны адказаць на шэсць пытанняў у шасці тэматычных раундах, — паведамілі ў Магілёўскім абкаме БРСМ. — На абмеркаванне даецца ўсяго 30 секунд. Мэта — праверыць не толькі эрудыцыю, але і хуткасць рэакцыі, логіку і зладжанасць калектыву.

Для ўдзельнікаў падрыхтавана таксама цікавая забаўляльная праграма, да іх паслуг працуюць тэматычныя фотазоны. Кульмінацыяй стане ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання, дзе адзначаць найлепшых. Каманда-пераможца прадставіць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскім фінале «Вялікай маладзёжнай гульні».

Нэлі ЗІГУЛЯ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю