Top.Mail.Ru

У Магілёве адкрылі інавацыйную вытворчасць

У магілёўскім Інстытуце тэхналогіі металаў НАН Беларусі адкрыўся ўчастак па поўным цыкле вытворчасці цвёрдасплаўнага інструмента. Праект рэалізаваны за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага аблвыканкама. Удзел у мерапрыемстве прыняў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Каранік, які азнаёміўся з інавацыйнымі распрацоўкамі супрацоўнікаў інстытута. Ён назваў падзею знакавай. 


— Распрацоўка новых матэрыялаў — гэта адзін з найбольш перспектыўных кірункаў развіцця, — падкрэсліў ён. — Яркі прыклад эканомікі замкнёнага цыкла вытворчасці, калі адходы адных прадпрыемстваў становяцца сыравінай для іншых, што дазваляе зрабіць таннейшай канечную прадукцыю і адначасова знізіць экалагічную нагрузку на прыроду. Тут фактычна кожны дзень прыдумваюцца новыя тэхналогіі, увесь час вядзецца работа над павышэннем якасці прадукцыі. Перакананы, што гэта значны крок у развіцці прадпрыемства.
Дырэктар Інстытута тэхналогіі металаў НАН Беларусі Анатоль Жыгалаў паведаміў, што ўнікальны інавацыйны прадукт дапаможа істотна знізіць нагрузку на беларускую эканоміку. 

Караник1 (1).jpg

— Цвёрдасплаўныя пласціны, якія мы ствараем, выкарыстоўвае ўся прамысловасць Беларусі, — адзначыў ён. — Выкарыстанне адбываецца на суму 30 мільёнаў долараў у год. Раней усё завозілася па імпарце. Мы падабралі маладых навукоўцаў, якія зрабілі гэты праект. У кожным нашым падраздзяленні ёсць сваё ноу-хау, што дазволіла знізіць кошт нашых пласцін прыкладна на 30 % у параўнанні з замежнымі аналагамі і на столькі ж павысіць якасць. Зараз ідзе адаптацыя пласцін для прамысловасці Рэспублікі Беларусь і Расіі. 
Караник2 (1).jpg

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота БелТА

Чытайце таксама: Ранняя дыягностыка захворванняў, апрацоўка даных: дзе прымяняюць беларускія тэхналогіі ў галіне ШІ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю