Top.Mail.Ru
150

У Магілёўскім раёне шырока адзначаць Масленіцу

Пра народныя блінныя традыцыі раскажуць падчас заняткаў для школьнікаў супрацоўнікі Магілёўскага музея этнаграфіі. Далучыцца да іх запрашаюць у чацвер і пятніцу — 19 і 20 лютага. Кошт уваходных білетаў сімвалічны — 1,65 рубля для дзяцей і 3,3 рубля — для дарослых. 


Масленічныя інтэрактывы, пачастункі, дэгустацыі бліноў, гульні, танцы, спальванне масленічнага пудзіла чакаюць усіх, хто прыйдзе ў суботу на свята ў Пячэрскі лесапарк. Мерапрыемства пачнецца ў 12.00 і працягнецца да 16.00.

У гэты ж дзень весела будзе ў Буйніцкім заасадзе, дзе таксама пройдуць масленічныя гулянні з пачастункамі. 

Арыгінальнаю трактоўку свята прапануюць у аграгарадку Сідаравічы Магілёўскага раёна. Там у суботу адбудзецца «МотаМасленіца». Свята пачнецца з 35-кіламетровага заезду на двухколавым транспарце па лясных і палявых сцежках. Некалькі дзясяткаў чалавек ужо выказала жаданне далучыцца да экстрэмальных гонак. Ну а асноўныя гулянні з перацягваннем каната, кіданнем валёнка і іншымі народнымі забавамі запланаваныя на 15.00.

А 22 лютага на масленічнае свята да сябе запрашае агракамбінат «Зара». З Магілёва ў аграгарадок Рэчкі, дзе знаходзіцца цэнтральная сядзіба гаспадаркі, будзе арганізаваны бясплатны праезд. Аўтобус будзе курсіраваць ад чыгуначнага вакзала да месца падзей у аграгарадку. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю