У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася выстаўка «У кожнага свой Купала!», прымеркаванай да 100-годдзя надання Янку Купалу годнасці Народнага паэта Беларусі.
У экспазіцыі — скульптурныя работы, прыжыццёвыя партрэты Янкі Купалы і сюжэтныя кампазіцыі беларускіх майстроў. Упершыню ў адной прасторы размешчаны творы сябра паэта, мастака Дзмітрыя Полазава. На адкрыццё выставачнага праекта завіталі кіраўнік Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт і празаік Міхаіл Пазнякоў, скульптар і лаўрэат Прэміі Саюзнай дзяржавы Сяргей Гумілеўскі. Атмасферу цеплыні і творчага яднання стварылі студэнты і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА