Top.Mail.Ru

У кітайскім запаведніку ўстанавілі святлафор для тыбецкіх антылоп

Ва ўпраўленні грамадскай бяспекі запаведніка «Кэкэсілі» паведамілі, што на адным з участкаў дарогі, які антылопы перасякаюць падчас міграцыі, быў устаноўлены спецыяльны святлафор, які папярэджвае кіроўцаў аб статках жывёл, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 



Гэты аб’ект таксама вядомы як Хох-Сіл або Кукушылі — найбуйнейшы і самы высокі высакагорны запаведнік у свеце, размешчаны на паўночным усходзе Цынхай-Тыбецкага плато ў Кітаі. Займаючы плошчу больш за 45 тысяч кв. кіламетраў на вышыні каля 4600 метраў над узроўнем мора, ён з’яўляецца аб’ектам Сусветнай прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. 

Кожны год з мая па ліпень тысячы самак тыбецкіх антылоп перасякаюць гэтую шашу і накіроўваюцца ва ўнутраныя раёны запаведніка да возера Чжанайху. А пасля яны разам з дзіцянятамі вяртаюцца ў месцы свайго звычайнага пасялення.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю