Top.Mail.Ru

У кітайскім Сіцзане ўкладзены значныя інвестыцыі ў захаванне старажытных рукапісаў

Кітай інвесціраваў больш за 110 мільёнаў юаняў у праект па захаванні і выкарыстанні старажытных рукапісаў, у тым ліку рукапісаў на пальмавым лісці палаца Патала ў Сіцзанскім аўтаномным раёне (САР, Паўднёва-Заходні Кітай, перадае «Сіньхуа».



Паводле паведамлення Упраўлення па ахове культурнай спадчыны САР, праект быў запушчаны ў 2018 годзе. Першыя два этапы ўжо завершаны і прайшлі выніковую атэстацыю, трэці этап знаходзіцца ў стадыі рэалізацыі і, як чакаецца, будзе завершаны да канца 2026 года.

Падчас трох этапаў гэтага праекта было адрэстаўравана 893 фаліянты святых пісанняў на пальмавым лісці і звыш 10,4 тысячы фаліянтаў тыбецкіх папяровых артэфактаў, а таксама завершана каталагізацыя 15 тысяч фаліянтаў святых пісанняў на пальмавым лісці. Акрамя таго, больш за 36 тысяч фаліянтаў старажытных дакументаў былі алічбаваны і апрацаваны з дапамогай тэхналогіі распазнання тэксту.

Былі дасягнуты значныя поспехі ў галіне рэстаўрацыі, прафілактычнай кансервацыі, лічбавага архівавання, распрацоўкі тэхнічных стандартаў і падрыхтоўкі мясцовых спецыялістаў па ахове помнікаў культуры.

У палацы Патала, унесеным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, захоўваецца каля 40 тысяч калекцый старажытных кніг і дакументаў на некалькіх мовах. Сярод найбольш значных — святыя пісанні прыкладна на 30 тысячах пальмавых лісцях. 

Мікалай ЛІТВІНАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю