У горадзе Ханчжоу (правінцыя Чжэцзян, Усходні Кітай) з’явілася незвычайная славутасць — «кветкавая вуліца бабуль», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Пешаходны мост у гарадскім раёне Шанчэн змяніўся: зараз яго ўпрыгожваюць больш за 15 тысяч штучных і аксамітных кветак ручной працы. Праходзячы па мосце, людзі адчуваюць сябе нібыта ў кветкавай галерэі.
Гэты яркі праект стварылі звыш ста «сярэбраных» валанцёраў старэйшага ўзросту. На тое, каб уручную пашыць і сабраць усю гэту прыгажосць, ім спатрэбілася тры месяцы.