Top.Mail.Ru

У кітайскім Гуансі свята жабы сустрэлі малітвамі аб дажджах і ўраджаі

Штогод у павеце Дунлань горада Хэчы (Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён, Паўднёвы Кітай) пасля кітайскага Новага года праводзіцца свята жабы «магуай», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»



У гэтыя дні людзі праз песні, танцы і абрады імкнуцца прадбачыць, якім будзе год, і моляць аб росквіце і спрыяльным надвор’і. У мове народнасці чжуан жабу называюць «магуай». Паводле легенд, менавіта жаба-бажаство загадвае вятрамі і дажджамі.

У 2006 годзе свята жабы «магуай» было ўключана ў першы спіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны дзяржаўнага значэння Кітая.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю