На маштабнай выставе на плошчы 220 тысяч кв. м прадстаўлены каля 120 брэндаў і больш за 1600 мадэляў, з якіх больш за 100 — абсалютныя навінкі. Галоўная тэма выставы — «Чэнду: дзе нараджаецца будучыня мабільнасці»: акцэнт зроблены на электрыфікацыі, інтэлектуальных сістэмах і паўнавартасных экасістэмах у аўтамабілях.
Гэта падзея — сапраўдная вітрына будучага аўтапраму: тут аўтавытворцы паказваюць свае навінкі, тэхналогіі Huawei, рашэнні для звышхуткай зарадкі, прасунутыя аўтаномныя сістэмы і смелыя дызайнерскія канцэпцыі.
Мікалай Літвінаў