Top.Mail.Ru

У кітайскай правінцыі Цынхай праходзіць старажытны конны фэст

У Юйшу-Сіцзанскай аўтаномнай акрузе правінцыі Цынхай (Паўночна-Заходні Кітай) праходзяць Фестываль экалагічнага і культурнага турызму Саньцзянюань (выток трох найбуйнейшых рэк Кітая) і 44-ы традыцыйны конны фестываль Юйшу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гісторыя коннага фестывалю Юйшу налічвае больш за 1300 гадоў. У 2008 годзе ён быў уключаны ў дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая і з’яўляецца адным са старэйшых і самых маштабных традыцыйных тыбецкіх святаў у правінцыі Цінхай.

Фестываль працягнецца да канца жніўня. У яго праграму ўключаны конныя спаборніцтвы, скачкі, фотавыстава дзікай прыроды, выступленні з танцамі Гочжуан і народнымі песнямі, а таксама іншыя культурна-турыстычныя мерапрыемствы, якія прадэманструюць прыгажосць прыроды рэгіёна і ўнікальную прывабнасць тыбецкай культуры.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю