Прафесар Даследчага цэнтра наскальнага мастацтва пры Кітайскім універсітэце Міньцзу (Цэнтральны ўніверсітэт нацыянальнасцяў) Чжан Яша адзначыла, што гэтыя петрагліфы пераважна ўяўляюць сабой выкананыя чырвонай охрай выявы людзей з рознымі прадметамі, буйных аленяў, горных казлоў. Гэтыя малюнкі дэманструюць, як дагістарычныя людзі назіралі за прыроднай экасістэмай і адлюстроўвалі свой духоўны светапогляд.
Дзякуючы бесперапынным даследаванням, якія праводзіліся ў апошнія гады, на дадзены момант у раёне гор Хайцзышань і Гэне выяўлена 11 помнікаў наскальнага мастацтва эпохі палеаліту, якія налічваюць звыш за 100 малюнкаў.