Top.Mail.Ru

У кітайскай правінцыі Фуцзянь сезон цвіцення сакуры на чайных плантацыях

Гэтымі днямі на чайнай плантацыі тайваньскага прадпрымальніка Се Дунцына ў павеце Юнфу, што ў правінцыі Фуцзянь (Паўднёва-Усходні Кітай), ізумрудная зеляніна тысячы чайных радоў пераплятаецца з далікатнымі пялёсткамі больш за 10 тысяч квітнеючых сакур 42 розных сартоў. Настаў найлепшы перыяд для любавання імі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Святочнымі днямі плантацыя ажывае: каля ўвахода тры бамбукавыя кані, упрыгожаныя кветкамі, сімвалізуюць поспех, а больш за 1600 рознакаляровых ліхтароў ствараюць казачную атмасферу. Маляўнічыя лакацыі прыцягваюць турыстаў у традыцыйных гарнітурах ханьфу, ператвараючы іх у частку жывой карціны плантацыі.

 У той жа час на плантацыі кіпіць работа: фермеры падразаюць чайныя кусты і ўносяць угнаенні, забяспечваючы якасны вясновы ўраджай. З 1997 года, калі Се Дунцын пасадзіў першы саджанец у павеце Юнфу, сюды прыехалі дзясяткі тайваньскіх прадпрымальнікаў, якія адкрылі 86 кампаній і стварылі больш за тысячу працоўных месцаў. Штогадовы ўраджай высакагорнага чаю дасягае 1600 тон, а яго вытворчы кошт перавышае 1,5 млрд юаняў.

«Жадаю, каб у новым годзе нашы дні былі такімі ж яркімі і шчаслівымі, як гэтыя квітнеючыя сакуры», — кажа Се Дунцын.
Мікалай ЛІТВІНАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю