Востраў Дачэнь каля горада Тайчжоу, што ў правінцыі Чжэцзян (Усходні Кітай) дасягнуў уражальных вынікаў у вырошчванні на глыбакаводных фермах жоўтых гарбылёў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гадавы аб’ём вытворчасці перавысіў 10 тысяч тон, агульны кошт прадукцыі склаў больш за 1,1 мільярда юаняў. Кошт брэнда «Дачэньскі жоўты гарбыль» дасягнуў 715 мільёнаў юаняў, а сярэдні гадавы даход на аднаго занятага ў галіне склаў 84 тысячы юаняў.
У апошнія гады Тайчжоу стаў прыкладам паспяховага развіцця дзякуючы стварэнню марскіх рыбных ферм і будаўніцтву комплекснай прамысловай сістэмы. Гэты падыход дазволіў астраўной тэрыторыі інтэграваць рыбалоўства, культуру і турызм, што значна павысіла даходы мясцовых жыхароў і адкрыла новыя магчымасці для працвітання.