Top.Mail.Ru

У Кітаі цягнік разагнаўся да 800 кіламетраў у гадзіну

На выпрабавальнай лініі 1,1-тонная мадэль цягніка на магнітнай падушцы (маглеў) разагналася да 800 кіламетраў у гадзіну ўсяго за 5,3 секунды, што стала важнай вяхой у даследаваннях тэхналогіі электрамагнітнага рухавіка. Аб гэтым паведамілі ў лабараторыя Дунху правінцыі Хубэй (Цэнтральны Кітай), перадае «Сіньхуа».


Выпрабаванне праводзілася на трасе даўжынёй 1000 метраў. Цягнік дасягнуў пікавай хуткасці прыкладна на адлегласці 600 метраў і паступова спыняўся, рухаючыся да канцавога пункта, на працягу 8 секунд.

Па даных лабараторыі, гэты поспех быў дасягнуты дзякуючы сістэме электрычнага навядзення падвескі з пастаяннымі магнітамі плюс электрамагнітнага рухавіка. У выніку ўдалося пераадолець такія праблемы, як высакахуткасная аэрадынамічная стабільнасць, бесправадная сувязь з нізкай затрымкай і дакладнае кіраванне лінейнымі рухавікамі.

Гэта трэці раз, калі лабараторыя пабіла сусветны рэкорд па хуткасці руху цягніка на магнітнай падушцы цягам шасці месяцаў. Раней была дасягнута хуткасць 650 км/г (16 чэрвеня) і 700 км/г (14 ліпеня) адпаведна.

У лабараторыі запэўнілі, што 1000-метровая выпрабавальная лінія будзе працаваць як адкрытая платформа, якая падтрымлівае даследаванні і распрацоўкі ў галіне наступнага пакалення транспарту на магнітнай падушцы, аэракасмічных электрамагнітных запускаў і праектаў эканомікі малых вышынь, забяспечваючы падтрымку перадавых транспартных тэхналогій.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю