Аб’ём укладанняў — амаль паўтрыльёна юаняў.
Аб’ём укладанняў — амаль паўтрыльёна юаняў.
Са студзеня па ліпень у кантынентальнай частцы Кітая было створана 36.133 прадпрыемствы з замежнымі інвестыцыямі. Гэта на 14,1 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі ў Міністэрстве камерцыі КНРЮ, перадае «Сіньхуа».
Аб’ём фактычна выкарыстаных Кітаем прамых замежных інвестыцый (ПЗІ) склаў 467,3 млрд. юаняў. У разбіўцы па сектарах у апрацоўчай прамысловасці і сферы паслуг гэты паказчык перавысіў 121 млрд. юаняў і 336,25 млрд. юаняў адпаведна. Фактычнае выкарыстанне ПЗІ ў высокатэхналагічных галінах дасягнула 137,3 млрд. юаняў, пры гэтым у сферы паслуг электроннай камерцыі і ў галіне вытворчасці аэракасмічнага абсталявання ён павялічыўся ў гадавым вылічэнні адпаведна на 146,8 працэнта і 42,2 працэнта.