На фоне імклівага развіцця штучнага інтэлекту ў Кітаі хутка расце попыт на вылічальныя рэсурсы. У апошнія гады агульны аб’ём вылічальных магутнасцяў павялічваецца прыкладна на 30% штогод, а іх выкарыстанне працягвае пашырацца, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Сёлета сярэднесутачны аб’ём апрацоўкі ШІ-токенаў (адзінак апрацоўкі даных) у краіне перавысіў 140 трлн., што больш як у тысячу разоў вышэй за ўзровень пачатку 2024 года. На гэтым фоне Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР ініцыявала праграму па пашырэнні доступу малога і сярэдняга бізнесу да вылічальных рэсурсаў. Сярод прапанаваных рашэнняў — новыя фарматы, умоўна абазначаныя як «банк вылічальных магутнасцяў» і «супермаркет вылічальных рэсурсаў».
«Банк вылічальных магутнасцяў» дае магчымасць размяшчэння і гнуткага пераразмеркавання свабодных вылічальных магутнасцяў з наступным іх выкарыстаннем па меры неабходнасці. «Супермаркет вылічальных рэсурсаў» уяўляе сабой анлайн-платформу, дзе карыстальнікі могуць выбіраць і аплачваць вылічальныя рэсурсы ў залежнасці ад аб’ёму і часу выкарыстання.
Асобныя праекты ўжо рэалізуюцца на практыцы: у прыватнасці, у Шанхаі пачала работу адпаведная платформа для абмену вылічальнымі рэсурсамі.