Top.Mail.Ru

У Кітаі прапануюць робатаў у арэнду

У Шанхаі прадстаўлена першая ў Кітаі адкрытая платформа арэнды робатаў BotShare. Платформа ўжо ахоплівае каля 50 ключавых гарадоў Кітая і супрацоўнічае больш як з 600 сэрвіснымі кампаніямі, прапаноўваючы ў арэнду робатаў розных брэндаў і мадэляў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 



Кошт арэнды вар’іруецца ад 200 юаняў да больш як 10 тыс. юаняў.

Як паведамілі ў кампаніі ў галіне робататэхнікі AgiBot, сэрвіс плануецца пашырыць больш як на 200 гарадоў па ўсёй краіне. Платформа арыентавана на спрашчэнне доступу да робататэхнікі для масавага карыстальніка і прапануе гнуткую мадэль арэнды з магчымасцю афармлення заказаў праз мабільныя дадаткі і анлайн-крамы.

Асобная ўвага надаецца індывідуальным функцыям робатаў: для гэтага платформа аб’ядноўвае больш за тысячу распрацоўшчыкаў і аўтараў, якія займаюцца стварэннем кантэнту і інтэграцыяй набораў навыкаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю