Top.Mail.Ru

У Кітаі большасць паркаў укамплектавана аўтобусамі на новых крыніцах энергіі. Працягласць ліній — 1,75 млн км

Да канца 2024 года агульная колькасць зарэгістраваных гарадскіх аўтобусаў на новых крыніцах энергіі ў Кітаі дасягнула каля 544 тысяч адзінак, што склала 82,7 працэнта аўтобуснага парка гарадскога грамадскага транспарту ў краіне. Пра гэта паведаміў намеснік міністра транспарту КНР Лі Ян, перадае «Сіньхуа».


Як адзначыў намеснік кіраўніка транспартнага ведамства, да канца 2024 года агульная працягласць дзеючых гарадскіх аўтобусных ліній у Кітаі склала 1,75 мільёна кіламетраў. Пры гэтым агульная працягласць эксплуатуемых ліній гарадскога рэйкавага транспарту склала 11 тыс. км, што вывела краіну на першае месца ў свеце па гэтым паказчыку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю