Top.Mail.Ru

У Кітаі адзначаецца рост вытворчасці NEV-аўто

Кітайскі сектар аўтатранспартных сродкаў на новых крыніцах энергіі (NEV) сёлета на працягу дзевяці месяцаў захаваў высокія тэмпы росту вытворчасці і продажаў. Пра гэта паведамілі ў Кітайскай асацыяцыі аўтавытворцаў (CAAM), перадае «Сіньхуа».



Як адзначылі ў CAAM, вытворчасць NEV за тры кварталы вырасла на 35,2 працэнта ў гадавым вылічэнні, склаўшы 11,24 млн адзінак. Па звестках асацыяцыі, продажы за гэты перыяд павялічыліся на 34,9 працэнта — да амаль 11,23 млн адзінак, што склала 46,1 працэнта ад агульнай колькасці прададзеных у КНР аўтатранспартных сродкаў.

Кітайская аўтамабільная прамысловасць у цэлым захоўвае пазітыўную дынаміку дзякуючы праграмам трэйд-ін, актыўнаму правядзенню рэгіянальных аўтасалонаў і інтэнсіўнаму выпуску новых прадуктаў. Агульны аб’ём вытворчасці аўтамабіляў за студзень-верасень дасягнуў 24,33 млн адзінак, што на 13,3 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, а продажы выраслі на 12,9 працэнта — да 24,36 млн адзінак.

Кітайскі аўтамабільны экспарт захаваў устойлівую дынаміку росту, павялічыўшыся на 14,8 працэнта ў гадавым вылічэнні. Характэрна, што экспарт NEV вырас на 89,4 працэнта, склаўшы 1,76 млн адзінак.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю