Top.Mail.Ru

У Кітаі аб’яўлены іерогліф года

У рамках «Поясу і шляху»


Іерогліф «юн», які азначае «вечны», «бясконцы», быў аб’яўлены іерогліфам 2025 года ў раёне Юнчуань горада Чунцын на паўднёвым захадзе Кітая ў рамках ініцыятывы «Пояс і шлях», перадае «Сіньхуа».

Арганізатарамі мерапрыемства, прысвечанага выбару штогадовага іерогліфа, выступілі Кітайскае таварыства грамадскіх адносін (КГА) і адміністрацыя раёна Юньчуань. У спіс дзевяці «іерогліфаў-прэтэндэнтаў» таксама ўвайшлі «кай» (адкрытасць), «лянь» (узаемадзеянне), «вэнь» (стабільнасць) і інш.

Як заявіў кіраўнік КГА Го Вэймінь, іерогліфы ўяўляюць сабой важны мост у міжкультурных зносінах і міжнароднай камунікацыі. Іерогліф «юн», які па форме нагадвае рабізну на вадзе, сімвалізуе бясконцы і працяглы ўплыў кітайскай культуры, падзяліўся прафесар Універсітэта Цынхуа Хуан Цяньшу. Па яго меркаванні, гэты іерогліф увасабляе гістарычную пераемнасць і надзею на доўгатэрміновае супрацоўніцтва і сяброўства.
Штогадовае мерапрыемства па выбары іерогліфа года праводзіцца з 2016-га. Іерогліфамі мінулых гадоў сталі «хэ» (мір), «сінь (інавацыя), «гун» (сумесны) і інш.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю