Top.Mail.Ru

У Касцюковічах падвялі вынікі маладзёжнага культурна-асветніцкага квэста

Квэст «Нам ёсць чым ганарыцца і што берагчы» праходзіў у рамках праекта «Маладзёжны вектар Магілёўшчыны», арганізатарамі якога выступіў райкам БРСМ пры падтрымцы аддзелаў культуры, ідэалагічнай работы і па справах моладзі Касцюковіцкага райвыканкама.


— Удзельнікам прапаноўвалася прадэманстраваць свае веды ў шасці турах па тэмах — «Наша гісторыя», «Наш гонар», «Нашы дасягненні», «Родныя словы», «Беларусь прамысловая» і «Палітычная эрудыцыя», — расказала намеснік дырэктара Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна Вікторыя Клімук. — За 40 хвілін трэба было адказаць на больш чым 40 пытанняў. Удзельнічала пяць каманд, кожны з яе прадстаўнікоў праявіў кемлівасць і эрудыцыю. У выніку пераможцам квэста стала каманда «Адукаваныя людзі» (аддзел па адукацыі райвыканкама). На другім месцы — Касцюковіцкі дзяржаўны каледж, на трэцім — Беларускі цэментны завод.

Удзельнікі турніру адзначылі вельмі добрую арганізацыю мерапрыемства і яго ўзровень. Зняць напружанне паміж турнірамі дапамагалі натхняльныя музычныя нумары Веранікі Мурашчанкі. Наогул атмасфера была вельмі творчай і стваральнай. "Нам усе спадабалася, — падзялілася сваімі ўражаннямі капітан каманды-пераможцы, настаўніца гісторыі касцюковіцкай сярэдняй школы № 4 Валерыя Ісачанка. — Канкурэнцыя была сур’ёзная, але наша каманда прадэманстравала адзінства і згуртаванасць. 

Каманды ўзнагароджаны дыпломамі і сувенірамі ад райкама БРСМ. Асобны прыз — за крэатыўнасць — уручаны камандзе Касцюковіцкага дзяржкаледжа. 

Фота з архіва Магілёўскага абласнога цэнтра НТ і КАР

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю