Top.Mail.Ru
236

У Горках адзначылі найлепшых валанцёраў Чырвонага Крыжа

Гэта адбылося ў рамках абласнога валанцёрскага фестывалю, які сабраў у сценах Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі ў Горках каля 100 валанцёраў. У ходзе мерапрыемства былі паказаны найлепшыя валанцёрскія практыкі Беларускага Чырвонага Крыжа. Фестываль закліканы прыцягнуць да валанцёрскай дзейнасці як мага больш насельніцтва, паказаць наколькі важная і запатрабаваная гэта дапамога. 


На думку старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Андрэя Мартыноўскага, валанцёрства — магчымасць зрабіць жыццё лепшым. У гэтай справе кожны для сябе знаходзіць нешта важнае. Для дзяржавы ж гэта важна перш за ўсё тым, што можна вырашыць тую ці іншую сацыяльную праблему разам, зрабіць грамадзян неабыякавымі да бяды іншых, выхаваць у іх пачуццё гуманізму і спачування тым, хто трапіў у бяду. 

— Без валанцёраў Беларускі Чырвоны Крыж не можа справіцца з тымі задачамі, якія на яго ўскладае дзяржава, — адзначыў генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў. — На пачатак года ў нас было 13,5 тысячы валанцёраў. Статыстыка паказвае — штогод іх становіцца на тысячу больш. Калі мы на прадпрыемствах або сярод моладзі расказваем, чым займаемся, каму дапамагаем, да нас прыходзіць усё больш аднадумцаў. І гэта радуе.

Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з тэлеграм-канала Mogilevnewsby

Чытайце таксама: Эксперт: Беларусь дэманструе прыклад сістэмнага падыходу да харчовай бяспекі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю