Сустрэча навучэнцаў чатырох падатковых класаў Магілёўскай і Гомельскай абласцей прайшла на базе бабруйскай сярэдняй школы № 34. У ёй бралі ўдзел каля 100 школьнікаў са Жлобіна, Рагачова і Бабруйска.
— Мерапрыемства мела прафесійна-арыентаваную, культурна-асветніцкую і патрыятычную накіраванасць, — паведамілі ў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. — Кожны падатковы клас прадэманстраваў сваю візітную картку, рабяты падзяліліся меркаваннямі ў фармаце дыялогавай пляцоўкі, абмяняліся сувенірамі. У іх была магчымасць задаць пытанні старшыні Бабруйскага гарвыканкама Максіму Гурыну і кіраўнікам абласных падатковых інспекцый Алене Бодзе і Дзмітрыю Калееву, якія таксама бралі ўдзел у сустрэчы.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізаваная аглядная экскурсія па горадзе. Падчас яе яны наведалі помнік-танк на магіле генерала-маёра Барыса Бахарава і ўсклалі да яго кветкі.

Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з сайта bobruisk.gov.by