Top.Mail.Ru
182

У Бабруйскім раёне казуля прыйшла грэцца да трактарыста

Суровая зіма, якая сёлета прымусіла беларусаў добра паварушыцца, стала выпрабаваннем і для лясных жывёл. Кур’ёзны выпадак адбыўся ў Бабруйскім раёне каля вёскі Крапіўкі, дзе трактарыст Любоніцкага лясніцтва чысціў дарогу на сваім МТЗ 82.


Як расказалі ў лясніцтве, нечакана з лесу выйшла казуля і накіравалася да яго. 

— Было бачна, што яна галодная і ўся дрыжала, — расказалі на прадпрыемстве. — Мужчына скарміў ёй амаль увесь свой хлеб. Калі трактарыст «прапанаваў» ёй пагрэцца ў кабіне, яна была не супраць. Разляглася на паўсядзення і нават не хацела выходзіць, калі гаспадар пачаў яе выправаджваць. 

У лясніцтве сказалі, што гэта першы падобны выпадак за апошнія гады, калі дзікія жывёлы ідуць да чалавека ў пошуках паратунку.

Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з інфармацыйнага партала Kirovsk.by

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю