У Саньцзян-Дунскім аўтаномным павеце Гуансі 61-гадовая Вэй Цінхуа, захавальніца традыцыйнай вышыўкі народнасці Дун, разам са сваёй дачкой Тань Гуйчжэнь распаўсюджваюць старажытную тэхніку «вышыўкі на базе выразкі з паперы». Традыцыйная вышыўка народнасці дун, уключаная ў лік аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, аб’ядноўвае ткацтва, афарбоўванне тканін, мастацтва выразання з паперы і вышыўку. Гэтая ўнікальная тэхніка дазваляе ствараць складаныя і вытанчаныя арнаменты без папярэдняга нанясення эскіза, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У 2018 годзе Вэй Цінхуа адкрыла вышывальную майстэрню, стварыўшы новыя магчымасці для працаўладкавання жанчын, якія засталіся ў сельскай мясцовасці. На сённяшні дзень яна навучыла рамяству больш за 3000 чалавек і дапамагла амаль 300 жанчынам знайсці працу.
Захоўваючы традыцыі, майстрыхі актыўна ўкараняюць інавацыі. Яны аб’ядналі элементы вышыўкі дун з сярэбранымі ўпрыгажэннямі, стварыўшы арыгінальныя культурныя вырабы — бранзалеты, брошкі і завушніцы з выявамі жывёл кітайскага задыяку. Творчасць атрымала прызнанне і за межамі Кітая. Так, на Тыдні дызайну ў Мілане быў прадстаўлены стэнд, прысвечаны мастацтву выразання з паперы народнасці дун, створаны ў супрацоўніцтве з універсітэтамі. Экспазіцыя прадэманстравала паспяховае спалучэнне традыцыйнай спадчыны і сучасных дызайнерскіх рашэнняў, стаўшы яскравым прыкладам інавацыйнага развіцця нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая.
Мікалай ЛІТВІНАЎ