Top.Mail.Ru

Тэрмамазаіка стала новым трэндам сярод кітайскай моладзі

У Кітаі сярод моладзі імкліва набірае папулярнасць займальнае хобі — тэрмамазаіка. Гэта від ручной творчасці, які спалучае элементы анімэ-культуры і працэс стварэння прадметаў сваімі рукамі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Удзельнікі ствараюць выявы, прытрымліваючыся схем і выкарыстоўваючы рознакаляровыя пацеркі. Пасля іх награваюць і сплаўляюць у трывалыя пластыкавыя фігуркі. З дапамогай тэрмамазаікі можна зрабіць практычна ўсё: ад бірулек да вытанчаных інтэр’ерных упрыгожванняў.

Сёння гэта хобі стала часткай маладзёжнай культуры. Яно спалучае ручную працу і элемент асабістага мастацкага выяўлення, што робіць яго вельмі прывабным. Важную ролю адыграе і сацыяльны фактар: удзельнікі дзеляцца работамі ў інтэрнэце, абменьваюцца схемамі, сустракаюцца афлайн — нехта аддае перавагу ствараць у адзіноце, а нехта ператварае творчы працэс у спосаб знаёмства з аднадумцамі.

Па даных анлайн-платформаў, цікавасць да тэрмамазаікі дасягнула рэкордных маштабаў: адзін з тэматычных хэштэгаў набраў больш за 3,6 мільярда праглядаў, а відэаролікі па гэтай тэме — амаль 10 мільярдаў. На адным з маркетплэйсаў пошукавыя запыты выраслі прыкладна на 500 %, а падчас пракату анімацыйнага фільма «Звераполіс 2» наборы для творчасці прадаваліся тыражом звыш 600 тысяч экземпляраў у месяц. Аналітыкі прагназуюць, што ў 2026 годзе аб’ём рынку тэрмамазаікі ў Кітаі можа наблізіцца да мільярда юаняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю