Top.Mail.Ru

Тэму развіцця рэгіёнаў абмеркавалі падчас АДІ ў Віцебскай вобласці

Міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч сустрэўся з калектывам Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Ушацкага раёна ў рамках Адзінага дня інфармавання. 


Ён падкрэсліў, што развіццё рэгіёнаў сапраўды з’яўляецца асновай развіцця дзяржавы. Яна трымае курс на змяншэнне дыферэнцыяцыі паміж рэгіёнамі, сталіцай, буйнымі гарадамі, ураўноўванне дысбаланса, які ёсць адносна занятасці, зарплат, даступнасці паслуг і іншых абставін. 

Сёння ў краіне 118 раёнаў, 115 гарадоў, 85 пасёлкаў гарадскога тыпу і каля 23 тыс. сельскіх населеных пунктаў, дзе засяроджана сапраўднае жыццё. Прыблізна 79 % насельніцтва жыве ў гарадах. 

Тым не менш, Андрэй Лабовіч нагадаў, што ў звароце да УНС і беларускага народа Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сказаў, што дзяржава не можа існаваць без вёскі. Таму стварэнне ўмоў для ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый — адна з найважнейшых стратэгічных задач дзяржавы. 

Для яе ўвасаблення ў жыццё з 2005 года прымяняецца мэтавы праграмны метад, які дае імпульс для захавання і развіцця вёскі. За гэты час вырас узровень сельскагаспадарчай вытворчасці, з’явіліся аграгарадкі з сучаснай інфраструктурай, развіваюцца фермерскія гаспадаркі, аграэкатурызм, рэалізаваны шэраг інвестыцыйных праектаў, сфарміраваны новыя пункты росту. Сёння пры жаданні кожны беларус мае магчымасць займець сельскі домік з зямельным участкам.

Развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці і перапрацоўчай галіны прызвана не толькі забяспечваць уласную харчовую бяспеку, але і экспарціраваць прадукцыю. Сёння мы рэалізуем яе ў 117 краін свету. Удалося дабіцца росту дабрабыту насельніцтва, стабільнасці спажывецкага рынку, стрымаць імклівы рост інфляцыі. 

Кіраўніком дзяржавы перад урадам пастаўлена задача забяспечыць устойлівы рост зарплаты, у тым ліку работнікаў бюджэтных арганізацый. Неабходна забяспечыць даступнасць тавараў на сяле. Кожны раён мае за мэту пошук інвестараў для рэалізацыі ініцыятывы «Адзін раён — адзін праект». Дзякуючы яе ўвасабленню ў жыццё ў рэгіёнах узнікаюць новыя вытворчыя пляцоўкі, якія дазваляюць замацавацца на малой радзіме месцічам. Нельга забывацца і на развіццё сацыяльнай інфраструктуры. 

Святлана ЯКАЎЛЕВА

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю