Top.Mail.Ru

Сысці ад падаткаў не атрымалася

Схема мінімізацыі падаткаў, якую практыкаваў у сваёй рабоце прадпрымальны бабруйчанін, была выяўленая інспекцыяй МПЗ па Бабруйску. Праверка праводзілася ў сувязі са спыненнем гандлёвай дзейнасці прадпрымальніка.


— На аснове аналізу і ацэнкі, а таксама сабраных доказаў устаноўлена, што работа суб’екта праверкі праводзілася з рознымі парушэннямі, — паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. — Падчас сваёй прадпрымальніцкай дзейнасці бабруйчанін прывёз з Расійскай Федэрацыі тавары на суму каля 50 тысяч рублёў, але так і не выплаціў у бюджэт неабходныя падаткі на дабаўленую вартасць. Праверкай таксама ўстаноўлены факты выплаты работніку зарплаты «ў канверце» — без адлічэння ў бюджэт падаходнага падатку з фізічных асоб. У адпаведнасці з Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь, прадпрымальнік павінен вярнуць дзяржаве падаткі і пеню ў суме 13,5 тысячы рублёў.

Нэлі ЗІГУЛЯ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю