— У гэтыя дні парфумерыя або касметыка становяцца адным з самых актуальных падарункаў, — адзначае начальнік аддзела дзяржнагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў і стандартаў Магілёўскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта Алег Буракоў. — Каб не стаць заложнікам нечых меркантыльных інтарэсаў, рэкамендуем скарыстацца нашай памяткай.
Перш за ўсё ацэньваецца ўпакоўка тавару, яна павінна быць без пашкоджанняў. Далей вывучаем маркіроўку. Згодна з тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза «Аб бяспецы парфумерна-касметычнай прадукцыі» (ТР МС 009/2011), на ўпакоўцы павінны быць пазначаны найменне і прызначэнне тавару, вытворца і месца яго знаходжання, намінальная колькасць, тэрмін прыдатнасці, умовы захоўвання (калі адрозніваюцца ад стандартных), асаблівыя меры засцярогі, нумар партыі, спосаб ужывання, склад. Калі засумняваліся, не пашкодзіць праверыць дакументы.
Бяспека і якасць тавару пацвярджаецца дэкларацыяй аб адпаведнасці або пасведчаннем аб дзяржрэгістрацыі. Шукайце на ўпакоўцы знак «ЕАС» — ён пацвярджае адпаведнасць тэхнічнаму рэгламенту. Менш верагоднасці купіць падробку ў спецыялізаваных крамах, буйных гандлёвых сетках, аптэках. І яшчэ некалькі парад. Яны спатрэбяцца нават тады, калі тавар адпавядае вышэйназваным патрабаванням. Не купляйце тавар са скончаным тэрмінам прыдатнасці, уважліва вывучайце склад прадукцыі, каб выключыць алергены, падбірайце сродкі пад тып скуры і ўзрост, выкарыстоўвайце пробнікі. І, каб быць перакананым у выбары на 100 %, на ўсялякі выпадак, праверце тавар у рэестры «Небяспечная прадукцыя» на сайце danger.gskp.by.
Нэлі ЗІГУЛЯ