Падзея, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі, адбылася на базе магілёўскай СШ № 43. Яна праходзіла ў рамках рэспубліканскага прававога праекта для моладзі «Будзь УПраве».
— Гэты праект рэалізуецца па ўсёй краіне з мэтай фарміравання ў маладых людзей актыўнай грамадзянскай пазіцыі і прававой граматнасці, — паведамілі ў Магілёўскім абкаме БРСМ. — Інтэлектуальны квіз «Прававы драйв» якраз і накіраваны на паглыбленне ведаў навучэнцаў у галіне канстытуцыйнага права, гісторыі Асноўнага Закона і выхавання павагі да дзяржаўных сімвалаў і законаў краіны.
Мерапрыемства прайшло нясумна і з карысцю. У гульні прынялі ўдзел вучні 11-х класаў — пераможцы прадметных алімпіяд. Арганізатары пастараліся адысці ад сухой тэорыі: замест сумных тэстаў прапанавалі рабятам жывую дыскусію і спаборніцтва на хуткасць. Для навучэнцаў былі арганізаваны дынамічныя камандныя раунды, практыкаванні на логіку і эрудыцыю, а таксама творчыя паядынкі на веданне правоў і абавязкаў грамадзян Беларусі.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота БелТА