Падчас выязнога прыёму ў Горацкім раёне да прававога інспектара працы Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання Таццяны Судаковай звярнулася жанчына, якая паскардзілася на наймальніка, які збіраецца аб’явіць ёй вымову за невыкананне даручэння, дадзенага ў месенджары. У ходзе размовы высветлілася, што ў арганізацыі створана група для стасункаў у адным з папулярных дадаткаў. Работніца не ўбачыла адно з даручэнняў свайго начальніка і ён вырашыў яе пакараць за невыкананне. Прававы юрыст разглядзела пытанне з пункту гледжання закона і дапамагла заяўніцы аднавіць свае правы.
— Апошнім часам колькасць зваротаў, звязаных з выкарыстаннем у рабоце арганізацый месенджараў, прыкметна ўзрасла, — паведаміў старшыня абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Павел Жуйкоў. — Такі від стасункаў даволі зручны, але мае шэраг нюансаў і ўмоў, якія не заўсёды выконваюцца. У дадзеным выпадку выкарыстанне месенджара для арганізацыі работы на прадпрыемстве ніяк не рэгламентавана. Дадатак устаноўлены на асабістых тэлефонах работнікаў, кампенсацыя за выкарыстанне трафіку ў інтэрнэце не ажыццяўляецца. Дакументальна абавязак работнікаў з пэўнай перыядычнасцю праглядаць паведамленні ў групе таксама не ўстаноўлены. Ніяк не ўрэгулявана і пытанне пацверджання факту прыняцця работнікам таго ці іншага даручэння, а таксама сітуацыі, калі тэлефон «завіс», разрадзілася батарэя і гэтак далей.
Як адзначылі ў абласной арганізацыі прафсаюза, пры выкарыстанні ў рабоце месенджараў могуць узнікаць і іншыя пытанні, звязаныя з перасыланнем файлаў, якія змяшчаюць камерцыйную тайну, персанальныя даныя і гэтак далей. Парушэнне і адпраўленне паведамленняў з заданнямі ў непрацоўны час.
Нэлі ЗІГУЛЯ