Top.Mail.Ru
84

Пошукавікі знайшлі ў Магілёве яшчэ адно месца генацыду

Сумна знаёмы з часоў Вялікай Айчыннай вайны па карных аперацыях нямецкіх акупантаў Казіміраўскі лес у Магілёве адкрывае чарговую трагічную старонку.

Тут устаноўлены памятны знак ахвярам генацыду, але тыя жахлівыя знаходкі — ямы з астанкамі расстраляных мірных жыхароў, падпольшчыкаў, палонных чырвонаармейцаў — не былі апошнімі. Пошукавыя работы на гэтым месцы працягваюцца, і літаральна днямі камандзіры груп «Перамога» і «Крыллі Перамогі» Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» — Сяргей Каралёў і Аляксандр Клёмін знайшлі яшчэ адно месца расстрэлаў. 

— Восенню мінулага года ўжо пасля заканчэння палявога сезона нашы пошукавікі знайшлі ў лесе яшчэ 3 ямы з астанкамі ахвяр генацыду, — расказвае кіраўнік клуба Мікалай Барысенка. — Інфармацыя была аператыўна перададзена ў пракуратуру Магілёўскай вобласці і 52-і пошукавы батальён Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. І вось пры дапамозе інструментальнай разведкі на глыбіні каля двух метраў знойдзены чацвёрты аб’ект. Гэта інфармацыя таксама была перададзена ў пракуратуру і 52-і пошукавы батальён і ўжо ёсць рашэнне аб правядзенні раскопак. Хочацца падзякаваць нашым пошукавікам Сяргею Каралёву і Аляксандру Клёміну за іх актыўнасць. Будзем і далей даследаваць гэту мясцовасць, каб знайсці ўсіх ахвяр германскіх нацыстаў. Нагадаю, што з 1941 па 1943 год гэты лес быў месцам масавых расстрэлаў мірных грамадзян. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва «Віккру».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю