У продаж набор афіцыйна паступіць 5 студзеня 2026-га, паведаміла «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Аўтарамі марак сталі дызайнеры Ван Хунвэй і Чжаа Эньчжун.
Намаляваныя на марках скакуны ўвасабляюць нязломную волю першаадкрывальніка, гатовага весці за сабой, і згуртаваную моц калектыву, які рухаецца да агульнай мэты. Такім чынам, на мініяцюрнай прасторы паштовай маркі стваральнікам удалося віртуозна злучыць класічную выяву каня з дынамічным духам сучаснага Кітая.