Top.Mail.Ru

Пермскі тэатр зноў едзе ў госці

Містычны тэатр «Ля Моста» працягвае балаваць магілёўскага гледача тонкай акцёрскай гульнёй і вытанчаным рэпертуарам. Мінулай восенню артысты скарылі тутэйшую публіку гарачымі грузінскімі пастаноўкамі. На гэты раз будзе магчымасць прычыніцца да неўміручых твораў Фёдара Дастаеўскага і Міхаіла Булгакава «Ідыёт» і «Сабачае сэрца».


— Абедзве пастаноўкі карыстаюцца нязменным поспехам у гледача, — паведамілі ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры. — Усе сюжэтныя хады ў спектаклі «Ідыёт» даўно вядомыя, але гэта не здымае напругі пры такой гульні запалу і сэнсаў. Героі разбіваюцца на пары, якія круцяцца вакол нейкага цэнтра, пары рассыпаюцца і зноў складаюцца ў трыкутнікі: Ганя — Настасся Піліпаўна — Рагожын, Рагожын — Настасся Піліпаўна — князь Мышкін, Настасся Піліпаўна — князь Мышкін — Аглая.

Не менш захапляльная пастаноўка «Сабачае сэрца», жанр якой вызначаны як «чалавечая камедыя». Лягчэй за ўсё было ў гэтай гісторыі саскочыць на казку, але рэжысёр Сяргей Фядотаў выцягнуў на паверхню нейкія глыбінныя, інфернальныя рэчы, якія, не так проста разглядзець праз фантастычныя напластаванні сюжэту.

Нагадваем, што спектаклі адбудуцца на сцэне Магілёўскага абласнога драмтэатра 18 і 19 лютага. Кошт білетаў ад 42 да 48 рублёў. Адміністрацыя ўстановы запрашае акунуцца ў інтрыгуючыя, поўныя непрадказальнасці пры ўсёй пазнавальнасці твораў сюжэты. Адным словам, будзе цікава.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю