Top.Mail.Ru
154

Перавозчыкі дзейнічалі па шэрай схеме

Гэта высветлілася падчас праверкі арганізацыі, якая працавала з выкарыстаннем сэрвісу «Яндэкс. Таксі». Супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па Ленінскім раёне г. Магілёва праверылі суб’ект гаспадарання ў сувязі з яго ліквідацыяй.


— У ходзе аналізу, ацэнкі абставін, а таксама сабраных праверкай доказаў, выяўленыя факты ўтойвання наяўнай выручкі, атрыманай ад пасажыраў пры перавозцы, — паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.— Грошы заставаліся ў распараджэнні службовых асоб і работнікаў арганізацыі і падаткі з іх не выплачваліся. З улікам карэкціроўкі падатковай базы па выніках праверцы перавозчык павінен выплаціць у бюджэт падаткаў і пені на суму 108,5 тысячы рублёў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю