Top.Mail.Ru

Падчас рэспубліканскага суботніка жыхары Віцебскай вобласці ствараюць новыя месцы сілы


Галоўны аб’ект рэспубліканскага суботніка на Віцебшчыне — адноўлены сквер на перасячэнні вуліц імя К. Заслонава і С. Грыцаўца ў цэнтры Оршы, дзе ўсталёўваюць памятны знак у гонар прысваення гэтаму раённаму цэнтру ганаровага звання СНД «Горад працоўнай славы.1941 — 1945 ». 

Сёння больш за паўсотні чалавек, сярод якіх кіраўніцтва раёна, спецыялісты-будаўнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, маладзёжных арганізацый аб’ядналіся, каб зрабіць свой унёсак у добраўпарадкавання новага месца сілы, якое будзе звацца скверам Працоўнай славы. Добраахвотнікі ўкладваюць тратуарную плітку, бардзюры, разбіваюць газоны і кветнікі. Папярэдне закладзены электракамунікацыі, каб звязаць існуючае асвятленне з дэкаратыўнай падсветкай. 

Як паведамілі ў Аршанскім райвыканкаме, галоўным элементам сквера плошчай 0,4 га будзе дзевяціметровая стэла з маналітнага бетона з размешчаным на ёй бронзавым барэльефам «Горад працоўнай славы». Стэлу ўсталююць на круглым подыуме з паліраванага граніта. Перад стэлай — трохкутная плошча, да якой, як прамяні, вядуць шырокія пешаходныя дарожкі. 

Сродкі ад рэспубліканскага суботніка, што застануцца ў распараджэнні Віцебскага аблвыканкама, будуць выдаткаваны менавіта на ўладкаванне гэтага месца памяці і сілы. Стэла стане напамінам аб укладзе аршанцаў у перамогу над фашызмам і працоўны подзвіг жыхароў горада. Яны аднавілі стратэгічны чыгуначны вузел, іншыя прадпрыемствы адразу пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у вельмі сціслыя тэрміны.

Адкрыццё стэлы і сквера задумана як частка святкавання Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

Да субботніка далучыліся ва ўсіх рэгіёнах Віцебшчыны. Першапачатковая ўвага накіравана на добраўпарадкаванне мемарыялаў, месцаў баявой і воінскай славы, знакавых аб’ектаў, тэрыторый населеных пунктаў, прадпрыемстваў і арганізацый. 

Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін наведаў пастаянны лесапітомнік Віцебскага лясгаса, дзе на тэрыторыі плошчай 12 га вырошчыаюць дуб, бярозу, елку, чорную вольху для лесаўзнаўлення, а таксама дэкаратыўныя дрэвы і кусты для рэалізацыі насельніцтву. Затым ён са сваёй камандай далучыўся да пасадкі сеянцаў маладых дрэў у Лосвідскім лясніцтве. 

Старшыня аблсавета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў разам з землякамі працуе на сваёй малой радзіме, Полаччыне. Яны наводзяць парадак на мемарыяльным комплексе «Партызанам брыгады імя К.Я. Варашылава» у аграгарадку Гомель. 

Святлана ЯКАЎЛЕВА

фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю