У правінцыі Ляанін (Паўночна-Усходні Кітай) было знойдзена першае ў краіне звышбуйное радовішча золата. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў КНР, перадае «Сіньхуа».
Разведаныя запасы залатой руды на радовішчы Дадунгоу ацэньваюцца ў 2,586 млрд тон, а агульныя запасы золата — 1444,49 тоны пры сярэднім утрыманні 0,56 грама на тону. У міністэрстве заявілі, што гэта гістарычная знаходка значна ўмацуе стратэгічныя запасы золата краіны і можа садзейнічаць стварэнню золатаздабыўной базы сусветнага класа, што будзе падтрымліваць поўнае адраджэнне і высакаякаснае развіццё паўночна-ўсходняга рэгіёна Кітая.