Top.Mail.Ru
141

Моладзь абмяняецца думкамі аб развіцці вёскі

Форум для моладзі, якая працуе ў сельскагаспадарчых арганізацыях, збярэ заўтра ў Горках 40 чалавек. Мерапрыемства пачнецца з ускладання кветак да мемарыялу «Смуткуючая маці. Іх подзвіг у памяці мы захаваем». Затым удзельнікі наведаюць рыбаводны індустрыяльны комплекс Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і азнаёмяцца з сучаснымі тэхналогіямі і перспектыўнымі рашэннямі рыбаводства. Яны таксама пабываюць на перапрацоўчым прадпрыемстве «Малочныя Горкі», дзе даведаюцца пра нюансы стварэння смачнай прадукцыі і прадэгустуюць яе.


На працягу дня на базе Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі заўтра пройдзе шэраг розных падзей. Маладыя спецыялісты наведаюць вучэбна-практычны цэнтр па прыродаўладкаванні і будаўніцтве, абмяркуюць працэс укаранення ў сельскую гаспадарку інавацыйных тэхналогій. Падчас прафесійнага дыскурсу з удзелам кіраўніка райвыканкама Мікалая Арлёнка, рэктара акадэміі Віталія Веліканава, намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргея Савіцкага маладыя людзі змогуць падзяліцца сваімі думкамі і задаць пытанні. Завершыцца форум таварыскім матчам «Мяч сяброўства».

Нэлі ЗІГУЛЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю