Міжнародны цэнтр касманаўтаў плануецца сёлета размясціць у свабодным порце Хайнань, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.
У яго структуру ўвойдуць штаб-кватэра ў Санье, а таксама адукацыйная база па касманаўтыцы і медыцынскія цэнтры ў Санье, Цюнхаі і Даньчжоу. У штаб-кватэры плануецца стварэнне міжнароднага цэнтра абмену вопытам паміж касманаўтамі і архіва касманаўтаў. Адукацыйная база будзе аснашчана імітацыйнымі лабараторыямі і іншым навучальным абсталяваннем, а медыцынскія цэнтры — інфраструктурай для рэабілітацыі і аздараўлення спецыялістаў з усяго свету.
Паведамляецца, што Цэнтр мае намер рэалізаваць спецыяльную праграму, якая прадугледжвае штогадовыя візіты касманаўтаў з розных краін на Хайнань для ўдзелу ў асветніцкіх трансляцыях, кансультацыях і іншых мерапрыемствах. У перспектыве плануецца пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферах касмічнага турызму і камерцыйнай касманаўтыкі.