Top.Mail.Ru
242

Маладыя сем’і з Віцебскай вобласці збяруцца на форуме

У рамках Тыдня бацькоўскай любові 26 маладых сем’яў з усіх рэгіёнаў Віцебшчыны запрошаны на форум у турысцка-аздараўленчы комплекс «Лосвіда», што ў Гарадоцкім раёне. 


У праграме — дыялогавая пляцоўка «Сям’я — будучыня краіны», работа тэматычных секцый па наступных кірунках: 

  1. медыцынская кансультацыя «Здаровая сям’я»; 
  2. псіхалагічная падтрымка «Сямейная псіхалогія: шлюбныя ўстаноўкі і перакананні»; 
  3. юрыдычная кансультацыя «Формы падтрымкі маладой сям’і»; 
  4. фінансавая адукаванасць «Планаванне бюджэту». 

Адбудуцца інтэлектуальны турнір і спартыўныя спаборніцтвы. 

Атрыманымі ведамі ўдзельнікі форуму змогуць падзяліцца з равеснікамі ў рэгіёнах, а выкарыстаныя формы работы прапанаваць як варыянт баўлення вольнага часу моладзі на месцах. 

Святлана ЯКАЎЛЕВА

Фота з адкрытых крыніц 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю