— Для таго, каб выхаваць у сабе патрыёта, трэба цікавіцца гісторыяй роднага краю, ведаць сваіх дзядоў-прадзедаў, любіць радзіму, — адзначае Аляксандр Кіркалаў. — Як кажа наш Прэзідэнт, пакуль мы будзем ствараць фільмы, пісаць кнігі, чытаць вершы і прозу аб вайне, пакуль у дзіцячых садках будуць развучваць вершы і спяваць ваенныя песні, пакуль у навучальных праграмах школ і ВНУ гэта тэма будзе асветлена абсалютна сумленна і шчыра, да таго часу мы памяць аб вайне не страцім.
Менавіта з мэтай фарміравання ў навучэнцаў патрыятычнай свядомасці, пачуцця адданасці сваёй Радзіме, захавання гістарычнай памяці і быў арганізаваны паход у Музей Славы Магілёўшчыны вучняў магілёўскіх школ №№ 5, 15, 17, 18, 34, 41 і 46, у якім прынялі ўдзел 60 хлопцаў і дзяўчат.
— Гэты год праходзіць пад знакам 80-годдзя Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне, і вельмі хацелася, каб маладыя людзі прасякнуліся падзеямі тых гадоў, даведаліся пра традыцыі і багатую спадчыну Прыдняпроўскага краю, адчулі сваё дачыненне да агульнай гісторыі, — паведамілі арганізатары.
Нэлі ЗІГУЛЯ