Top.Mail.Ru
221

Магілёўскі драмтэатр прапануе «выбуховы» спектакль «Трыбунал»

Прэм’ера адбудзецца ў апошнія дні гэтага месяца — 30 і 31 студзеня. Стваральнікі пастаноўкі абяцаюць, што сумна не будзе. П’еса вядомага класіка беларускай драматургіі Андрэя Макаёнка пастаўлена ў жанры «Народны лубок». 


Гэта свайго роду творчы эксперымент. Нагадаем, што дзеянне ў п’есе адбываецца падчас Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай сям’і. Жонка і дзеці пастуха Цярэшкі, які становіцца старастам пры новым рэжыме, асудзілі яго за здраду, не ведаючы, што ён выконвае заданне партызан. Тэатр запрашае разам паназіраць за ходам падзей...

— Гэты спектакль — выбух эмоцый, нястрымная энергія і глыбіня, ад якой сціскае сэрца, — паведаміла рэжысёр спектакля Каміля Хусаінава. — Ён аб тым, што чалавек можа пераадолець нават тое, дзе ён, здавалася б, бяссільны. Пераканана, што спектакль нікога не пакіне абыякавым. 

Аўтар харэаграфічнага складніка спектакля Дзмітрый Мураўёў, тэксты песень належаць артыстцы тэатра Алене Крыванос.

Нэлі ЗІГУЛЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю