Top.Mail.Ru
206

Магілёўскай моладзі расказалі пра ўмацаванне інстытута сям’і

Гэта адбылося 16 кастрычніка падчас дыялогавай пляцоўкі «Сям’я пад абаронай закона» ў Беларуска-Расійскім універсітэце ў Магілёве.

— Мерапрыемства накіравана на павышэнне прававой граматнасці грамадзян, умацаванне інстытута сям’і і папулярызацыю сямейных каштоўнасцяў, — паведамілі ў абкаме БРСМ. — 

Яго мэта — зрабіць заканадаўства даступным і зразумелым для кожнай сям’і. Каб моладзь ведала свае правы і ўмела іх абараняць, асабліва ў такой важнай сферы, як сямейныя адносіны. Дыялогавая пляцоўка «Сям’я пад абаронай закона» дапамагае фарміраваць мадэль адказнага падыходу да пабудовы сямейных адносін.

У ролі спікераў выступілі прадстаўнікі БРСМ, адвакаты, натарыусы, юрысты. Мерапрыемства мела інтэрактыўны характар. Ва ўсіх прысутных была магчымасць задаць пытанні і атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю па сваёй канкрэтнай сітуацыі.

Нэлі ЗІГУЛЯ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю