Яе адкрыццё адбылося сёння, у дзень, калі Крычаў прымае гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі — 2025». Ліфты, безбар’ернае асяроддзе, прадугледжана электронная чарга, ўсталявана дыягнастычнае медабсталяванне апошняга пакалення — гэта не проста паліклініка, а міжраённы медыцынскі цэнтр, дзе дапамога будзе аказвацца на самым высокім узроўні. Установа аб’яднала шэраг паліклінічных аддзяленняў, якія былі раскіданыя па ўсім горадзе — дзіцячую паліклініку, станцыю хуткай дапамогі, стаматалогію.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас адкрыцця назваў падзею знакавай. Ён адзначыў, што гэта мэтанакіраваная палітыка дзяржавы. За апошнія 4 гады ў ахову здароўя вобласці ўкладзена 820 мільенаў, з якіх 230 мільенаў рублёў сёлета. Сёння ў рабоце па вобласці знаходзіцца 55 медыцынскіх аб’ектаў.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой паведаміў, што дзяржпраграма «Моцнае здароўе нацыі» стане адной з прыярытэтных у будучай пяцігодцы.
Новая медустанова стала трэцім міжраённым цэнтрам вобласці, яна будзе абслугоўваць 9 раёнаў. Агульны кошт медустановы з тэхнічнай начыннем — каля 60 мільёнаў рублёў. Галоўны ўрач Аляксандр Плятнёў падкрэслівае, што дзяржава ўдзяляе ўвагу якасці медыцынскай дапамогі незалежна ад таго, размова ідзе аб глыбінцы або аб сталіцы.

У Крычаўскай ЦРБ усталяванае дарагое высокатэхналагічнае абсталяванне, у тым ліку МРТ і ангіёграф — трэці ў вобласці пасля Магілёва і Бабруйска. Крычаўскія медыкі прайшлі спецыяльнае навучанне, каб адразу ж запусціць складаную тэхніку ў работу.
Паліклініка злучаецца з бальніцай крытай галерэяй, што робіць яе больш функцыянальнай. Чалавеку, які знаходзіцца ў стацыянары, можна без праблем, не выходзячы на вуліцу, прайсці ў паліклініцы дыягностыку.
Стаматалогія, якая атрымала новую прапіску, адначасова цалкам абнавілася. Абсталяванне, якое там устаноўлена, цалкам сучаснае і перадавое, што ёсць на сённяшні дзень. Наогул уся паліклініка аснашчана сучасным і эфектыўным абсталяваннем, якое дазволіць аказваць меддапамогу на вельмі высокім узроўні.
Сям’я Наталлі і Сяргея Грабскіх прыйшла на адкрыццё з дачкой Таццянай і гадавалі унукам Глебам.
— Падзея шыкоўная, раней прыходзілася ў дзіцячую паліклініку ў другі канец горада ехаць, зараз усё на месцы — і дзіцячая паліклініка, і дарослая, і стаматалогія, — радуюцца сямейнікі.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота аўтара