Ён абагнаў японскі кластар «Токіа—Ёкагама».
Ён абагнаў японскі кластар «Токіа—Ёкагама».
Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці прадставіла ў Сянгане «Глабальны інавацыйны індэкс 2025». Паводле справаздачы, кластар «Шэньчжэнь—Сянган—Гуанчжоу» упершыню абагнаў японскі кластар «Токіа—Ёкагама» і ўзначаліў сусветны рэйтынг наймацнейшых інавацыйных кластараў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Інавацыйны кластар — гэта рэгіён, які канцэнтруе вынаходнікаў, навуковых работнікаў і венчурныя інвестыцыі, што садзейнічае з’яўленню прарыўных інавацый. Пяць гадоў запар — з 2020-га па 2024-ты — кластар «Шэньчжэнь — Сянган — Гуанчжоу» займаў другі радок глабальнага рэйтынгу, а сёлета ўпершыню падняўся на першае месца.
Кластар «Аамэнь—Чжухай», які летась увайшоў у сотню вядучых інавацыйных кластараў, сёлета ўзняўся ў рэйтынгу яшчэ на дзве пазіцыі.