Кітайскія вучоныя распрацавалі цалкам гнуткі чып штучнага інтэлекту (ШІ), які дае ключавую апаратную падтрымку для інтэлектуальных дадаткаў, звязаных з прыладамі для маніторынгу здароўя і гнуткімі робатамі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
На фоне глыбокай інтэграцыі ШІ і Інтэрнэту рэчаў, а таксама ўвасобленага ШІ, запатрабаванне ў лёгкім, эфектыўным і гнуткім інтэлектуальным вылічальным абсталяванні становіцца ўсё больш актуальным. Традыцыйныя цвёрдыя крамянёвыя чыпы не могуць задаволіць патрабаванні прылад, якія адаптуюцца да формы чалавечага цела або складаных выгнутых паверхняў, у той час як цяперашнія гнуткія працэсары, як правіла, не падыходзяць для задач, якія патрабуюць вялікіх аб’ёмаў даеных, такіх як высновы вынікаў работы нейронавых сетак.
Даследчыкі з Універсітэта Цінхуа і Пекінскага ўніверсітэта паспяхова распрацавалі серыю цалкам гнуткіх лічбавых вылічальных чыпаў FLEXI на аснове кітайскіх тэхналогій, пераадолеўшы натуральны бар’ер ва ўжыванні гнуткай электронікі для высокапрадукцыйных вылічэнняў у галіне штучнага інтэлекту на перыферыі сеткі.
Новы чып заснаваны на нізкатэмпературных полікрышталічных крамянёвых тонкаплёнкавых транзістарах, якія па таўшчыні нагадваюць крылы цыкады, могуць адвольна выгінацца, і валодаюць такімі перавагамі, як звышнізкае энергаспажыванне, высокая энергаэфектыўнасць, высокая ўстойлівасць і нізкі сабекошт.