Top.Mail.Ru

Кітайскія музеі «ажыўляюць» гісторыю з дапамогай кулінарных шэдэўраў

Кітайскія музеі знайшлі рэцэпт, як зрабіць старажытную гісторыю насамрэч прывабнай, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


У музеі Іньсюй у Аньяне, які размешчаны на месцы сталіцы апошняга перыяду праўлення дынастыі Шан (1600 г. да н. э. — 1046 г. да н. э.), наведвальнікі імкнуцца не толькі ўбачыць легендарныя варажбовыя надпісы на касцях — цзягувэнь, але і... з’есці іх. Тут падаюць локшыну, на якой адціснуты найстаражытнейшыя ў свеце іерогліфы з пажаданнямі поспеху і багацця. Для гасцей гэта ператвараецца ў своеасаблівы рытуал — «з’есці» пажаданне продкаў і зарадзіцца поспехам.

Гэты кулінарны трэнд падхапілі і іншыя музеі па ўсёй краіне. Так, у Музеі правінцыі Хубэй можна замовіць локшыну з мініяцюрай рытуальных бронзавых званоў «бяньчжун», а ў Хэбэі — пакаштаваць локшыну з копіяй свяцільні з палаца Чансіньгун. А Хунаньскі музей здзіўляе наведвальнікаў вытанчаным мусавым дэсертам у форме бронзавай пасудзіны «Мінь Фанлэй» позняга перыяду дынастыі Шан.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю