Калі тэмпература паветра ў Харбіне (сталіца самай паўночнай правінцыі Кітая Хэйлунцзян) упершыню гэтай зімой апусцілася ніжэй за мінус 10 °C, вуліцы імгненна сталі падобныя на гіганцкі халадзільнік пад адкрытым небам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Мясцовыя гандляры з задавальненнем выкарыстоўваюць гэты натуральны холад і прапануюць замарожаныя прадукты прама на вуліцы. Сярод прысмакаў — рыба, курыца, хурма і іншыя зімовыя пачастункі.