Top.Mail.Ru
233

Эканомія на падатках абышлася крычаўскай арганізацыі дорага

Больш за 570 тысяч рублёў павінна выплаціць у бюджэт на выніках пазапланавай праверкі арганізацыя з Крычава.

— Інспекцыяй МПЗ па Крычаўскім раёне на падставе аналізу і ацэнкі, а таксама сабраных праверкай доказаў устаноўлены наўмысны падзел дзейнасці па рэалізацыі прадуктаў харчавання паміж арганізацыяй і узаемазалежным індывідуальным прадпрымальнікам у мэтах зніжэння падатковай нагрузкі арганізацыі, — паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. — Гэта пацягнула няпоўную выплату падаткаў на дабаўленую вартасць, на прыбытак, на нерухомасць, а таксама

падаходнага падатку з фізічных асоб з даходу, атрыманага індывідуальным прадпрымальнікам ад прадпрымальніцкай дзейнасці, і наяўнай выручкі ад рознічнага гандлю, не залічанай на разліковыя рахункі ў банку. Праверка таксама ўстанавіла факт пераводу ІП грашовых сродкаў пад выглядам пазык, якія не выкарыстоўваліся для патрэб прадпрымальніцкай дзейнасці. Грашовыя сродкі прызнаны даходам фізічнай асобы і арганізацыі прыйдзецца выплаціць з гэтай сумы падаходны падатак з фізічных асоб.

Праверкай праведзена карэкціроўка падатковай базы па ўсіх выпадках парушэнняў. Парушальніку прыйдзецца выплаціць у бюджэт 576,4 тысячы рублёў падаткаў, пені і штрафаў.

Нэлі ЗІГУЛЯ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю